Дзень абароны дзяцей-светлае, сонечнае свята. Нездарма ён адзначаецца ў першы дзень лета. Мы ўсе любім лета! Лета — дзіўная пара. 1 чэрвеня Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка ладзіла конкурс малюнкаў «Лета-цудоўная пара!». Малюнкі падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага сада. У дзень абароны дзяцінства работнікі бібліятэкі павіншавалі лепшага чытача сярод пачатковых класаў Каспяровіч Арцема. Ён атрымаў пачэсную грамату і ў падарунак 24-калеровы набор пластыліна. Спадзяёмся, што і далей Арцём будзе частым наведвальнікам нашай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *