«Лекавыя травы, расліны»

          15 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Праменьчык» пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Для ўдзельнікаў аб’яднання была падрыхтавана забаўляльная праграма «Лекавыя травы, расліны». Напачатку мерапрыемства да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава «Лекавыя травы, расліны», на якой на кожную  экспанаваную расліну былі зроблены маляўнічыя таблічкі з карыснымі лекавымі якасцямі расліны, дзе і ў якіх захворваннях яны прымяняюцца. На працягу мерапрыемства прайшлі конкурсы «Загадочные овощи», «Растения — загадки», «Собери пазл» і інш. Для сябе ўдзельнікі напрыканцы мерапрыемства зрабілі выснову, што чалавек і прырода адзіны, што нельга губляць гэтую далікатную сувязь, і што расліны могуць нам у гэтым дапамагчы.  Яны пазнаёміліся з рознымі спосабамі захавання і ўмацавання свайго здароўя пры дапамозе карысных раслін.