“Ледяная сказка или День мороженого”

17 чэрвеня Хвінявіцкая сельская бібліятэка — цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця  арганізавала  інфарм-кактэль “Ледяная сказка или День мороженого”. На свяце прысутнічалі дзеці з летняга лагера “Кругасветка”. Наведвальнікі даведаліся аб гісторыі паходжання марожанага. Затым з казачнымі героямі адправіліся на пошукі марожанага, якое ўкралі слугі Снежнай каралевы. Па дарозе згулялі ў вясёлыя гульні, знайшлі згубленыя буквы, склалі  і размалявалі плакат, прайшлі казачную эстафету, адгадалі загадкі пра марожанае, паўдзельнічалі ў казачнай віктарыне. І Снежная каралева змілавалася і аддала дзецям марожанае.