«Лауреаты литературных премий»

Уважаемые посетители!

 Предлагаем вам познакомиться с  книгами из фондов ГУК «Дятловская районная библиотека»  лауреатов литературных премий

Светлана Алексиевич, белорусская писательница, журналист, Лауреат Нобелевской премии по литературе 2015 года.

Алексиевич,С.А. Цинковые мальчики.—Минск: Беларусь.—1991.—176с.

В книге в жанре документально-художественной прозы собраны воспоминания подруг, матерей и жён советских солдат — погибших молодых парней, принявших участие в спецоперации СССР в Афганистане. Автор не называет имён своих собеседников — одни просили о тайне исповеди, других она пытается уберечь от жестоких упреков.

Алексиевич,С.А. У войны не женское лицо…—Минск: Мастацкая літаратура. — 1985. — 317с.

Документальная книга  Светланы Алексиевич “У войны не женское лицо…” рассказывает о героизме женщин поколения военных лет. Её герои – более двухсот женщин-фронтовиков, подпольщиц и партизанок. Это и более двухсот рассказов-исповедей о пережитом…

Алексиевич,С.А. Чернобыльская молитва.— Москва: Остожье. —1998. — 223с.

Книга,  посвященная аварии на Чернобыльской АЭС в 1986 году. Алексиевич в последующие десять лет беседовала более чем с пятьюстами свидетелями аварии, включая пожарных, ликвидаторов, политиков, врачей, физиков и рядовых граждан. Книга описывает психологическую и личностную трагедию, которой стала Чернобыльская авария, и исследует впечатления людей, и то, как авария повлияла на их жизни.

Лауреаты Национальной литературной премии Республики Беларусь

Сергей Климкович —   белорусский писатель и журналист, член Союза писателей Беларуси (с 2005 г.) и Союза писателей России (с 2016 г.).  2016 год — Лауреат Национальной литературной премии Республики Беларусь в номинации «Лучший дебют» за цикл детских книг «Тайна квартиры № 8».

Первая книга серии «Тайна квартиры № 8», в которой школьники Светка, Леночка и Боря начинают полный тайн и опасностей путь к волшебному Ключу  От  Всего. Они вместе со сказочными человечками Книжниками ищут удивительный Шар Ответов, знающий обо всём на свете…

Вторая книга серии «Тайна квартиры № 8», в которой школьники Светка, Леночка и Боря идут по следам неуловимого мифического Первокнижника Прима, владеющего древним Янтарным Кольцом — без него могущественный Ключ От  Всего не найти…

Третья книга серии «Тайна квартиры №8», в которой школьники Светка, Леночка и Боря пытаются найти заколдованную Золотую Монету — последнюю подсказку на пути к заветному Ключу  От  Всего. Они попадают в страшный призрачный замок…

На страницах книги ведется повествование о чудесных приключениях школьных друзей и волшебницы Гекаты, которая обладает  Ключом  От Всего. Ключ способен отворять сердца людей и любые двери, открывая необозримые горизонты познания.

Людміла Рублеўская —  беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык. У 2017 годзе — Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, у намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Рублеўская, Л.І. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны / Людміла Рублеўская. — Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012. — 272с.

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Мар’ян Дукса  — беларускі празаік і паэт. У 2016 годзе — Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы твор  (зборнік твораў) паэзіі”  — за зборнік вершаў “Птушкі вечнасці – душа”.

Дукса, М.М. Птушка вечнасці – душа: кніга паэзіі / Мар’ян Дукса. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2015.—234с.

У новую кнігу паэзіі Мар’яна Дуксы ўвайшлі лепшыя вершы, напісаныя апошнім часам. Творы даносяць няпростую атмасферу таго часу, які прынёс не толькі разняволенне душы, але і новыя маральныя і духоўныя выклікі. У кнізе моцна гучаць гуманістычныя матывы, пратэст супраць насілля, гвалту, бездухоўнасці, якія мелі месца ў мінулым і сустракаюцца сёння. Аўтар выяўляе чалавечы вопыт спасціжэння Бога, сцвярджаючы, што Бог з’яўляецца не толькі жыватворнай крыніцай ісціны, мудрасці, этыкі, але і актуальнай філасофскай праблемай, якая тычыцца кожнага з нас.

Алесь Марціновіч — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. У   2016 годзе —  Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Цяпло колішніх вогнішчаў».

Марціновіч,А. Цяпло колішніх вогнішчаў: гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2015.—608с.

Што агульнае паміж авантурнай Гальшкай Астрожскай і героем Айчыннай вайны 1812 года Якавам Кульневым, аўтарам першай украінскай канстытуцыі Піліпам Орлікам і першым расійскім пракурорам Паўлам Ягужынскім, апошняй гомельскай княгіняй Ірынай Паскевіч і маці Івана Грознага Аленай Глінскай? А тое, што ўсе яны маюць дачыненне да гісторыі Беларусі. Пра іх, а таксама пра іншых выдатных людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі ці родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі, і расказваецца ў новай кнізе Алеся Марціновіча.

Сяргей Давідовіч — беларускі паэт і мастак-жывапісец. 2016 год — Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор дзіцячай літаратуры»

Дзедава жалейка: казкі і прыгоды / Сяргей Давідовіч; мастак Сяргей Волкаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 95 с.

У кнігу «Дзедава жалейка» вядомага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі казкі, якія вучаць дзяцей спагадлівасці, сумленнасці, шчырасці. Аўтар распавядае пра прыгоды Бычэчка Воліка, Павука і Мухі-весялухі, Зайкі і Зайчыка, пра сустрэчу хлопчыка Стасіка з іншапланецянамі і пра тое, як неслухі-праменьчыкі гуляліся з запалкамі, а таксама дае адказ на пытанне: як пісаць казкі?