«Кветкі сваімі рукамі»

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Прыгажосць». Майстар — клас «Кветкі сваімі рукамі» правяла мастак — афармляльнік ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» Каракулька Людміла Генрыхаўна. З каляровай паперы жанчыны рабілі цюльпаны, крокусы, ружы.