“Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы”

Фонды бібліятэк Дзятлаўскай ЦБС папоўніліся цікавым ілюстраваным выданнем —  “Культура Гродзеншчыны: Факты. Падзеі. Асобы”. У кнізе выкарыстаны фотаматэрыялы з архіваў устаноў культуры Гродзеншчыны і з асабістых архіваў аўтараў тэкстаў. Выданне апавядае пра гістарычную, культурную і духоўную спадчыну  нашага краю.