“Куфар мудрасці”

3 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі  ладзіў свята ДзятлаваBookФэст, прысвечаны нашай радзіме – Беларусі і роднай беларускай мове. У бібліятэчным двары загадчык аддзела Бойка Вольга Васільеўна правяла квэст-гульню “Куфар мудрасці” – гульцам неабходна было выконваць заданні чатырох сектараў (Радзіма, Беларуская мова, Беларуская літаратура, Назвы) і па квадратах, якія былі намаляваны крэйдай на асфальце наблізіцца да бібліятэкі. Тут жа можна было пазнаёміцца з выставай-рэкамендацыяй “Сардэчна запрашаем ў свет кніг”. У чытальнай зале прайшла гадзіна інфармацыі “У свет ведаў праз бібліятэку”, інтэрактыўная віктарына “Размаўляем па-беларуску”.