“Край ты мой адзіны на азёрах сініх…”

“Край ты мой адзіны на азёрах сініх…”  — пад такой назвай 20 лютага ў гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў Дзень інфармацыі арганізаваны работнікамі Дзятлаўскай ЦРБ. Мерапрыемства прымеркавана да 75-годдзя з часу ўтварэння Дзятлаўскага раёна. У гэты дзень была арганізована кніжная выстава “Зямля мая – любоў мая”, праведзены наступныя мерапрыемствы: гістарычны экскурс “Гісторыя ўтварэння Дзятлаўскага раёна”, завочнае падарожжа “Прамысловасць Дзятлаўскага раёна”, бібліяграфічны агляд “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны”.