“Край, дзе пачынаецца Радзіма”

12 лістапада ў Белагурнаўскай сельскай бібліятэцы адбылася экскурсія – падарожжа “Край, дзе пачынаецца Радзіма”. Наведвальнікі даведаліся аб гісторыі назвы вёскі Белагурна, аб першых яе жыхарах. Усім было вельмі цікава прайсціся на тое месца, дзе стаяў маёнтак пана Ельскага, пана Некрыша і пана Гібялёва. А сцяна разваленай каплічкі – адзіны сведак гісторыі  вёскі.