«Краіна дзяцінства на планеце Зямля»

Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла гульнёва — забаўляльная праграма «Краіна дзяцінства на планеце Зямля». Гэту краіну нельга знайсці ні на адной карце свету. Туды не ходзяць цягнікі і не лётаюць самалёты, але яна ёсць — гэта цудоўная краіна, адкуль усе мы родам — краіна маленства. На мерапрыемства запрашаліся дзеці са школьнага лагера «Здаравячок». Яны разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні казачных тэлеграм, шукалі адказы на казачную віктарыну пры дапамозе выставы — пошук «У гасцях у казачнікаў».