Корсак Раймонд

Корсак Раймонд

(31.08.1768-1817) 

Нарадзіўся ў в.Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна, польскі паэт. Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску. Працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі. З пач. 90-х жыў у Гродне. Удзельнічаў у паўстанні 1794г. Быў арыштаваны расійскімі ўладамі, зняволены ў Гродне і Вільні. З 1797г. – на Падоле, дзе быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і зняволены ў Камянцы Падольскім. З 1970-х гадоў друкаваў ў варшаўскіх і віленскіх перыёдыках трагедыі, пасланні, паэмы, оды, байкі, пародыі, эпітафіі. Перакладаў на польскую мову Лафантэна і інш.

Літаратура:

Корсак Раймонд // А.М. Пяткевіч  Людзі культуры Гродзеншчыны : даведнік. – Гродна, 2000. —  С.155.