«Кніжны востраў у лабірынце пасёлка»

Да Дня бібліятэк у Казлоўшчынскай ГПБЦ была  праведзена віртуальная экскурсія “Кніжны востраў у лабірынце пасёлка”. Рабяты  ўспаміналі гісторыю  нашага пасёлка, зрабілі пераклічку вуліц, прадпрыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі. Затым бібліятэкар расказала пра бібліятэку, паказала відыёролікі “Свет кнігі ў прасторы бібліятэкі”, “Люблю цябе, мая бібліятэка”. З цікавасцю дзеці  гарталі альбомы ”Гісторыя бібліятэкі”, “Бібліятэка – інфармацыйны цэнтр рэгіёну”, “Вечны агонь памяці”. Напрыканцы былі падведзены вынікі конкурса летняга чытання, а пераможцы ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі.