“Кніжны дом вас запрашае!”

Кожны год на вясновых канікулах Вензавецкая сельская бібліятэка запрашае дзяцей на Тыдзень дзіцячай кнігі. 25 сакавіка адбылося адкрыццё Тыдня літаратурным калажом “Кніжны дом вас запрашае!”.  На мерапрыемства былі закліканы вучні малодшага і сярэдняга ўзростаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы разам з настаўніцай Шымко Аленай Іванаўнай. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар павіншавала ўдзельнікаў са святам, пазнаёміла ўдзельнікаў з кнігамі беларускіх пісменнікаў: М.Танка, Р.Баравіковай, Я.Купалы, Я.Коласа і інш. У канцы мерапрыемства дзеці разгадвалі красворды.