“Книжное царство – премудрое государство»

Вясновыя канікулы немагчыма ўявіць без Тыдня дзіцячай кнігі. Адкрыццё Тыдня  – заўсёды вельмі радасная і доўгачаканая падзея ў жыцці бібліятэк. Усе бібліятэкары стараюцца адзначыць яго так, каб  маленькія чытачы змаглі  прадэманстраваць сваю эрудыцыю і творчасць, пазнаёміцца з навінкамі дзіцячай літаратуры. 23 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай инфармацыі адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. На свята “Книжное царство – премудрое государство» да дзяцей завіталі героі мастацкіх кніг: Кніжная фея, Нязнайка, доктар Айбаліт, паштальён Печкін з рознымі конкурсамі і загадкамі. Лепшыя чытачы бібліятэкі былі ўзнагароджаны дыпломамі.