З чэрвеня ў рамках раённага бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены», бібліятэчнай праграмы «Лета Чытанне 2021» Дзятлаўскай раённай бібліятэцы стартавала інтэрактыўная летняя пляцоўка чытальня пад адкрытым небам «Кніжная вясёлка лета». У рамках бібліятэчнага праекта «Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы» на пляцоўцы ладзілася выстава-асоба «Жывая мудрасць і чулае сэрца цэлай эпохі», прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшкі.

На пляцоўку завіталі наведвальнікі лагера  «Вектар», што працуе пры ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» іспартыўна-аздараўленчага лагера  «Алімпіец», арганізаванага пры ДУА «СШ №3 г. Дзятлава». Гульнёвая праграма для дзяцей была насычанай цікавымі конкурсамі, рухомымі гульнямі. На пляцоўцы гучала музыка, прайшлі музычныя конкурсы. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы і салодкія пачастункі. Працавала дзіцячая фотазона «В лето с книгой».

Летняя інтэрактыўная пляцоўка-чытальня пад адкрытым небам “Кніжная вясёлка лета” будзе працаваць кожны чацвер з 11 да 13 гадзін. Яе гасцей чакаюць гульнявыя праграмы, выставы, без лічстаноўчых эмоцый і, вядома, добрыя кнігі.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *