«Кніжная спадчына Францыска Скарыны»

На базе Дзятлаўскага раёна ладзіліся практычныя выязныя заняткі для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання Гродзенскага аблвыканкама. У файе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці  супрацоўнікі  Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі для ўдзельнікаў інтэрактыўную пляцоўку, прысвечаную 500-годдзю беларускаму кнігадрукаванню. Дырэктар установы Касцюк Святлана Пятроўна пазнаёміла  прысутных з выданнямі бібліятэкі, прысвечаных жыццю і творчасці Францыска Скарыны, з 5-ю тамамі  факсімільнага выдання поўнага збору кніг Францыска Скарыны пад назваю «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». У іх змяшчаюцца кнігі: «Быццё», «Выхад», «Лявіт», «Лічбы», «Другі закон». Выданні Ф.Скарыны — гэта своеасаблівая нацыянальная святыня.  Усім прысутным былі падараваны буклеты аб рабоце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі і каляндарыкі з адрасам нашага сайта.