“Кніжнае вясёлкавае лета”

14 ліпеня каля будынка Раклевіцкай СБЦ  былі праведзены гучныя чытанні на скамейцы пад назвай “Кніжнае вясёлкавае лета”. Для карыстальнікаў былі прадстаўлены кнігі Юрыя Сітнікава: “Недобрый клоун”, “Охота на неведимок”, “Шоу со звездой”; Екатерины Каретниковой “Порящие острова”, Дарьи Антиповой “Большое приключение” і іншыя. Вельмі спадабалася дзецям слухаць казкі са зборніка  “Родныя казкі, дзе звяры розум маюць”.  У кнізе змешчаны самыя вядомыя беларускія народныя казкі з прыгожымі малюнкамі. Юным чытачам прадстаўлена новая кніга Валянціна Постнікава пра прыгоды казачных героеў Карандаша і Самадзелкіна.