«Книжки для подготовишки»

20 ліпеня  Хвінявіцкую сельскую бібліятэку-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця наведалі дзеці з дзіцячага садка. Да ўвагі дзяцей была  прадстаўлена кніга Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”. У вершаванай форме дзеці пазнаеміліся з беларускім  алфавітам, затым адгадалі некалькі загадак. Напрыканцы паслухалі беларускую народную казку “Лёгкі хлеб” з кнігі “Падарунак  ад усяго сэрца”.