Книжки для подготовишки

16 жніўня Хвінявіцкай сельскай бібліятэкай-цэнтрам фарміравання здаровага ладу жыцця было праведзена чарговае мерапрыемства бібліятэка ў дзіцячым садку. У гэты раз дашкольнікі наведалі бібліятэку. Бібліятэкар ў вершаванай форме пазнаёміла дзяцей  з беларускім  алфавітам, з  кнігай Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”, прапанавала  развіваючыя гульні “Казачная лічылка”, ”Жывое-нежывое”. Затым на вуліцы весела гулялі  ў  гульні “Карлікі-веліканы”, ”Пташачкі і кошка”.