“Кніга ў сям’і, кніга для сям’і”

13 мая ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця, да Міжнароднага дня сям’і, арганізавана выстава –парада “Кніга ў сям’і, кніга для сям’і”. На выставе  прадстаўлены кнігі на любы густ і для любой аўдыторыі: казкі для самых маленькіх, прыгодніцкія гісторыі для больш дарослых дзяцей — аўтараў Куліковай Р., Палінінай Я., Чарняўскага М., кнігі для сямейнага чытання — Дынько В., Саўчыка Дз., кнігі аб здаровым ладзе жыцця — Міхайлава В., Палько А., духоўныя кнігі —  Рагалёвай І., Кавальчук І., для дарослых прадстаўлены кнігі Він А., Чырковай С., Волгінай Н..