«Кніга і час»

11 чэрвеня ў Свіслачы адбыўся першы абласны фестываль «Кніга і час». На працягу дня працавалі бібліятэчныя пляцоўкі, якія арганізавалі бібліятэкі Гродзеншчыны.  ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” была прадстаўлена бібліятэчнай пляцоўкай “От избы-читальни до современной библиотеки”.  Прысутныя змаглі акунуцца ў атмасферу мінулага, пазнаёміцца з экспанатамі хаты-чытальні. А маленькія наведвальнікі весела правялі час на дзіцячай  пляцоўцы, пазнаёміліся з цікавымі сучаснымі дзіцячымі кніжкамі, паўдзельнічалі ў  вясёлых конкурсах,  бяспройгрышнай жартоўнай латарэі, зрабілі  фота з казачнымі героямі.