“Кніга чакае цябе – знайдзі яе”

Бібліяграфія трымае ў сваіх руках ніці інфармацыі, якія цягнуцца да ўсіх друкаваных матэрыялаў. З яе дапамогай можна знайсці і даведацца пра ўсё, што вядома чалавецтву і аб чым расказана ў кнігах і артыкулах.
У час правядзення бібліяграфічнай гульні “Кніга чакае цябе – знайдзі яе”, у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы, рабяты вучыліся хутка знаходзіць патрэбны матэрыял у фондзе бібліятэкі, складаць спіскі літаратуры, карыстацца ДБА. На гуляючым полі было 12 сектараў трох колераў. Лёгкія пытанні (1 бал) знаходзіліся на зялёным полі, цяжэйшыя (2 балы) – на жоўтым, а самыя складаныя (3 балы) на чырвоным полі. Сектар паказвала рулетка, а колер гульцы выбіралі самі. Спаборнічалі паміж сабой, каб набыць больш балаў. Пераможцы атрымлівалі БІВы (бібліятэчную інтэлектуальную валюту), якія можна выкарыстоўваць у камерцыйным фондзе бібліятэкі.