“Кніга адкрытая ўсім”

23 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася гадзіна пазнання “Кніга адкрытая ўсім”, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 6 “А” класа ДУА “Наваельнянская СШ”. На сустрэчу быў запрошаны настаяцель храма г.п.Наваельня пратаіярэй Валерый Мануйла. Да мерапрыемтсва была падрыхтавана выстава прысвечаная 700-годдзю Навагрудскай епархіі.