“Кніга 103”

Дварэцкая сельская  бібліятэка арганізавала інфармацыйна-рэкламную акцыю “Кніга 103”. У жніўні яна прайшла ў доме Марчук Мікалая Віктаравіча з в.Васявічы, дзе жыхары гэтай вёскі змаглі пазнаёміцца з выставай і ўзяць для сябе цікавыя кнігі. Прадоўжылася акцыя ў будынку комплексна-прыёмнага пункта в.Дварэц. Жыхары з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў 2014 годзе.