“Кніга 103”

Адметнай з’явай у жыцці Дварэцкай сельскай бібліятэкі з’яўляецца штогадовая акцыя “Кніга 103”. 12 лютага 2016 года ў чарговы раз  яна прайшла ў вёсцы Абелькавічы ў доме Удот Фаіны Пракопаўны. Мэта акцыі прыцягненне новых чытачоў, папулярызацыя чытання сярод насельніцтва. Пад час акцыі жыхары гэтай вёскі знаёміліся з кніжнай выставай на якой прастаўлены навінкі літаратуры  і змаглі ўзяць для сябе цікавыя кнігі.