“Казкі ключніцы Пелагеі”

4 кастрычніка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы, з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Літарынка”,  да 225-годдзя рускага пісьменніка Сяргея Аксакава была праведзена літаратурная гульня “Казкі ключніцы Пелагеі”. Дзеці акунуліся ў цудоўны і чароўны свет казкі.  У гэты свет мы трапляем тады, калі адчыняем кнігу з казкамі. Казка добрая тым, што ў ёй заўсёды перамагае дабро. Спачатку дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, з яго творамі, затым была праведзена віктарына “Чароўная кветка”.