“Казка па пятніцах”

25 жніўня бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі — цэнтра фарміравання здаровага ладу жыцця наведала дзіцячы садок і арганізавала   для дашкалятаў гучныя чытанні “Казка па пятніцах”. Для папулярызацыі беларускай казкі была арганізавала выстаўка кніг “У свеце беларускай казкі”. Дзеці з цікавасцю паслухалі беларускую народную казку “Сынок з кулачок”, прынялі ўдзел у віктарыне “Адгадай казку” і пазнаёміліся з выстаўкай беларускіх казак.