“Каштоўныя крыніцы роднай мовы”

Да Міжнароднага дня роднай мовы  ў Войневічскай сельскай бібліятэцы – клуб прайшла  гадзіна радзімазнаўства “Каштоўныя крыніцы роднай мовы”. Мэта мерапрыемства — садзейнічаць абуджэнню цікавасці да беларускай мовы, выхаванню любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа. Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй нараджэння роднай мовы, чыталі вершы пра Беларусь, прысутныя адгадвалі загадкі. Бібліятэкар распавяла пра выдатных асоб, якія пакінулі значны след у гісторыі беларускай мовы.