“Карусель вершаў і казак”

28 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі  ладзіўся  дзень гучных чытанняў. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта дзеці малодшага школьнага ўзросту,  пазнаёміліся з кніжнай выставай новых кніг “Карусель вершаў  і казак”. Бібліятэкар зачытала ўрывак  з цікавай серыі кніг А. Роя “Джынглікі”. Затым дзеці  з задавальненнем чыталі свае любімыя казкі, вершы, адгадвалі загадкі.