Канюшкевіч Марыя Восіпаўна

Канюшкевіч  (дзявочае Дзядовіч)

Марыя Восіпаўна

(07.11.1941) 

konНарадзілася ў в.Погіры Дзятлаўскага раёна, беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1991), з сялянскай сям’і. Скончыла Дзятлаўскую СШ №1. Затым — факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання (1964) і аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака (завочна, 1975) Гродзенскага педінстытута. Выкладала рускую і беларускую мову і літаратуру, нямецкую мову ў Наваельнянскай школе рабочай моладзі Дзятлаўскага раёна (1964-1970). Была адказным сакратаром камісіі па справах непаўналетніх пры Лідскім гарвыканкаме (1970-1972), настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў 8-годцы № 5 г.Ліды (1972-1975). З 1975г. выкладае на кафедры рускай мовы Гродзенскага педінстытута. У 1975 г. скончыла завочна аспірантуру на кафедры рускай мовы БДУ. З 1980г. — загадчык кафедры рускай мовы Гродзенскага універсітэта, адначасова ў 1992-1993гг. – дэкан філфака Гродзенскага універсітэта імя Я.Купалы. Вывучае граматычныя катэгорыі рускай і беларускай моваў у іх супастаўляльных адносінах. Друкуецца з 1976г. Выдала на рускай мове кнігі: “Сінтаксіс блізкароднасных моваў: тоеснасць, падобнасць, адрозненні”(1989), “Я рускай вучуся …”(1990, у сааўт.), “Сінтаксіс рускай і беларускай моваў: падобнасць і адрозненне” (1994, усааўт.), “Руская мова. Сінтаксіс”. Ч.І.(1996, у сааўт.).

За гады сваёй даследчыцкай дзейнасці вучоны-мовазнавец М.І.Канюшкевіч апублікавала звыш 100 навуковых работ.

Літаратура:

Бараноўскі, П.М. Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна / П.М.Бараноўскі // Памяць: гіст. –дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. —  Мн.,1997. —  С.343.

Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна // Перамога. – 2006. – 20 снежня. – С.1.

Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т . – Мн., 1999. – Т.8. – С.18.