“Канстытуцыя маёй дзяржавы”

15 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы, да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла інфарміна “Канстытуцыя маёй дзяржавы”. Прысутныя даведаліся, што такое Канстытуцыя і канстытуцыйнае права, якія асноўныя правы і свабоды гарантуе нам наша дзяржава. Была аформлена выстава “Канстытуцыя — гарант стабільнасці”.