“Канстытуцыя – асноўны закон”

15 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла інфарм-хвілінка “Канстытуцыя – асноўны закон” прысвечаная да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства прыйшлі вучні 9 “Б” класа ДУА “Новаяльнянская СШ”. Мерапрыемства пачалося з праслухоўвання гімна Рэспулікі Беларусь. Супрацоўнік бібліятэкі распавёў дзецям, калі была прынята Канстытуцыя нашай краіны, калі былі ўнесены змяненні і дапаўненні, а таксама адметныя рысы дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Затым бібліятэкар паведаміў змест Канстытуцыі і даў характарыстыку кожнаму падзелу. У канцы выступу мы падрабязна разабралі змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.