“Кандрат Крапіва – беларускі байкапісец”

13 красавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам!”, пад назвай ”Кандрат Крапіва – беларускі байкапісец”, якое прысвечана творчасці беларускага пісьменніка, паэта, сатырыка – юбіляра 2016 года. Да мерапрыемства была арганізавана выстава літаратуры  “Чытаем Кандрата Крапіву”. Да чытання твораў  запрошаны начальнік аддзялення сувязі аг.Круцілавічы Гармашук Вікторыя Пятроўна, упраўляючы справамі Данілавіцкага сельскага Савета Кардаш Тамара Адамаўна і актыўныя чытачы бібліятэкі Смалюга Станіслава Станіславаўна, Аўсянік Вольга Сямёнаўна, Шмыгіна Ася Бенедзіктаўна, Баброўская Ірына Аляксандраўна.