“Каляда-калядзіца, прыходзь павесяліцца”

Галоўнае зімовае свята – Каляды. 4 студзеня ў Казлоўшчынскай бібліятэцы з наведвальнікамі школьнага лагера бібліятэкары правялі квэст-гульню “Каляда-калядзіца, прыходзь павесяліцца”. Дзеці даведаліся пра традыцыі свята, абрад калядавання, паваражылі і пагулялі ў народныя гульні.