Цяжкасці сустракаюцца на нашым шляху не для таго, каб спыніць нас, а для таго, каб абудзіць у нас мужнасць і сілу. 3 снежня – Міжнародны дзень інваліда. Гэта яшчэ адна магчымасць звярнуць увагу на праблемы людзей, воляю лёсу якія маюць слабое здароўе, якія маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе і падтрымцы. 6 снежня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Праменьчыкˮ, што дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Ладзіўся святочны вечар “Калі чалавек мацнейшы за лёсˮ з мэтай стварэння атмасферы дзеля актыўнага адпачынку, выхавання пачуцця дабрыні, спагадлівасці, жадання дапамагаць адзін аднаму. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі пасловіцы і пагаворкі пра дабрыню, разгадвалі песенную віктарыну “Добрыя песні аб галоўнымˮ, з задавальненнем падпявалі знаёмыя прыгожыя песні падчас прагляду відэаролікаў, разам выканалі песню “Дарогаю дабрыніˮ. Самым спадабаўшымся конкурсам быў “Музычны мячˮ, кожны ўдзельнік паказаў свае танцавальныя якасці, які даў зарад смеху, вяселля і бадзёрасці. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд відэавіншавання “Дары любоў, беражы даброˮ, створанае да Дня інваліда і кожны ўдзельнік атрымаў паштоўку-сувенір на памяць аб цудоўнай сустрэчы.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Беларуская моваEnglishРусский