“Калабок-румяны бок”

2 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі  адбылося адкрыццё лялечнага тэатра для дашкольнікаў “ЧытайКА”. Маленькія чытачы спачатку даведаліся пра гісторыю ўзнікнення лялечных тэатраў, затым увазе аўдыторыі быў прадстаўлены ўрок-казка “Калабок-румяны бок”, напрыканцы сустрэчы дзеці змаглі пагуляцца з пальчаткавымі лялькамі і  праявілі свае артыстычныя здольнасці.