“Каково на дому, таково и самому”

Кожны чалавек усё сваё жыццё праводзіць у сям’і. Спачатку ў бацькоўскай, потым у сваёй уласнай, затым, магчыма, у сям’і дзяцей. Сям’я — гэта школа любові для дарослых і дзяцей, у ёй людзі становяцца асобамі, асаблівымі і непаўторнымі. Сям’я – гэта акіян жыцця: часам ціхі і міралюбівы, а часам –грозны і бушуючы. Але ў ім існуюць астраўкі, якія дапамагаюць чалавеку выратавацца і стаць шчаслівым. Менавіта пра гэта гаварылася на  бібліясустрэчы “Каково на дому, таково и самому”, якая прайшла 25 лістапада ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання.