“Как хорошо на свете без войны”

21 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся прэс-агляд “Как хорошо на свете без войны”,  прысвечаны  75-годдзю гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці і Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Перад прысутнымі выступіў краязнаўца Міхаіл Іванавіч Лук’янчык, які па матэрыялах з архіва Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адшукаў звесткі пра малавядомых герояў Дзятлаўшчыны, напісаў  пра былых франтавікоў, актыўнага ўдзельніка французскага антыфашысцкага Супраціўлення.