«Каб свяцілася ўсмешка ў дзіцячых вачах»

Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшла гульнёвая праграма «Каб свяцілася ўсмешка ў дзіцячых вачах». На мерапрыемства запрашаліся дзеці старэйшай групы ДУА «Казлоўшчынскі яслі — сад».
Незвычайны цягнік «Чу — чу» правёз дзяцей па станцыях «Мастацтва»,»Казачная», «Гульнёвая»,»Развітальная«. На іх дзеці пазнаёміліся з выставай малюнкаў «Мір і сонейка для ўсіх»,выставай адной кнігі «Калабок», адказалі на пытанні невялікай віктарыны да яе, завіталі ў госці да Бабы Ягі і адгадалі загадкі, за якія атрымалі салодкія пачастункі. На «Развітальнай» станцыі быў праведзены конкурс малюнкаў на асфальце «Кветкі для мамы». Напрыканцы дзеці склалі галоўныя словы «мама» і «мір». Пераможцы былі ўзнагароджаны.