«Каб сонца ярчэй свяціла і нам яго на ўсіх хапіла»

У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання  1 чэрвеня прайшло свята дзяцінства «Каб сонца ярчэй свяціла і нам яго на ўсіх хапіла» (да Дня абароны дзяцей). Адкрываючы мерапрыемства  бібліятэкар падкрэсліла, што кожны дзень сонечнага лета будзе адкрывацца дзецям, як новая старонка цікавай і яскравай кнігі, а самае галоўнае — кожны дзень іх будзе вітаць мірнае неба над галавой, з белымі аблачынкамі і каляровай вясёлкай. Таму і мерапрыемствы, з якіх складалася свята, былі прысвечаны лету. У час мерапрыемства быў праведзены  конкур загадак, гульнёвая праграма «Як жывеш?», казачная віктарына.