«К нам пришло Рождество»

У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло свята «К нам пришло Рождество». Каляды і цяпер – самы распаўсюджаны ў Беларусі і добра захаваны старажытны абрад. Гэта свята любяць і старыя, і малыя, у яго вельмі старажытныя карані, і ў ім заўсёды ёсць чароўная інтрыга. На гэтым мерапрыемстве прысутныя даведаліся, як стварыць цёплую душэўную атмасферу ўтульнага каляднага вечара, пазнаёміліся з гісторыяй беларускай культуры, якая немагчыма без праваслаўных калядных абрадаў. Даведаліся пра каштоўнасць і важнасць гэтага свята, дзеля якога і запалілася зорка, а ўвесь свет быў азораны любоўю і святлом. На развітанне бібліятэкар павіншавала ўсіх з Калядамі і пажадала прысутным святла і цяпла ў іх сэрцы.