“Іскрынкі святла”

12 жніўня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася духоўная гутарка “Іскрынкі святла”, на якую быў запрошаны пратаіярэй айцец Валерый, настаяцель Наваельнянскай царквы. Сустрэча пачалася малітвай “Святому Духу”. Далей размова вялася аб спрадвечных каштоўнасцях: дабрыні, міласэрнасці. Айцец Валерый напомніў прысутным аб дзесяці запаведзях і растлумачыў іх сэнс непасрэдна ў дачыненні да дзяцей. Прысутныя разам са святаром прачыталі малітву “Отче наш”- галоўную малітву для кожнага чалавека. Сустрэча ўсім вельмі спадабалася, айцец Валерый прапанаваў сустрэцца яшчэ не раз.