Іскры Вечнага агню

Іскры Вечнага агнюІ ў дзень вялікаснага свята  —

З братэрскім шчырым пачуццём –

Мы помнім кожнага салдата,

Што за нас аддаў жыццё.

                                                                                                                        П. Глебка

Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны  прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам“ … пра Вялікую Айчынную вайну. У бібліятэцы аформлена  кніжная выстава “Беларусь гераічная“, дзе прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Прайшла гадзіна паэзіі  “Іскры Вечнага агню“. На мерапрыемства быў запрошаны загадчык сектара па арганізацыі досуга “Жукоўшчынскі  Дом культуры” Кашко Іван Фёдаравіч. Ён падзяліўся ўспамінамі пра свайго  дзядулю, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Кашко Васіля Навумавіча, які сустрэў перамогу ў германскім горадзе   Лансберг. Прысутныя чыталі вершы паэтаў – франтавікоў  П.Глебкі,  А.Астрэйкі,   М. Сурначова.