“Ішла вайна народная”

Гезгалаўская  сельская  бібліятэка-цэнтр  экалагічнай  культуры звяртае  вялікую ўвагу  на  правядзенне  мерапрыемстваў  прымеркаваных 75-годдзю  Перамогі  савецкага  народа  ў  Вялікай  Айчыннай  вайне.  Вялікая   Айчынная  вайна  ведае  шмат  прыкладаў  самаадданага  служэння  Радзіме, гераічных  подзвігаў  асобных  людзей, якія  пакінулі  незабыўны  след  у  яе  гісторыі. Захаваць  памяць, пазнаёміць    чытачоў  са  старонкамі  жыцця  і  подзвігу  гэтых  людзей  — адна  з  тых  задач, якую  ставіць  перад  сабой    бібліятэка.  З  гэтай  мэтай  у  бібліятэцы  аформлена  кніжная  выстава “Вялікаму  подзвігу  слава” і  да  Міжнароднага  дня  памяці  ахвяр  Халакосту 25 студзеня  прайшла  хвілінка  памяці “Ішла вайна народная”. У  розных  кутках  Дзятлаўскага  раёна  фашысты  пакінулі  сляды  сваіх  жудасных  злачынстваў у  дачыненні  да  яўрэйскага  народа. Усяго  на  дзятлаўскай  зямлі  пахавана  каля 20000 чалавек.

Колькі б  часу  ні  прайшло  з  тых  трагічных  дзён,  у  памяці  народнай  заўсёды  будуць  жыць  бязмерныя   выпрабаванні  і  мужнасць  народа,  які  ваяваў,  гінуў   дзеля  таго, каб  выратаваць  жыццё  на  зямлі.