“І зорка гарыць, і не вяне вянок”

9 снежня ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы, да 125-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча, прайшла паэтычная хваля пад назвай “І зорка гарыць, і не вяне вянок”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “ Зорка беларускай паэзіі”. Мерапрыемства праводзілася з актыўнымі чытачамі бібліятэкі. Удзельнікі пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, чыталі вершы. Паэт, які амаль усё сваё жыццё правёў па-за межамі Беларусі, але шчыра яе любіў і пісаў свае вершы менавіта па беларуску. Тонкі лірык, ягоныя вершы — вобразныя і шчымлівыя — назаўсёды застануцца з намі. А сам Багдановіч назаўсёды застанецца самым маладым і самым любімым беларускім паэтам.