«І зноў гартаюцца ваенныя старонкі»

Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны прыняла ўдзел у абласной акцыі “Ёсць у памяці  і боль, і ўдзячнасць …”. У рамках акцыі была аформлена выстава-памяць «І зноў гартаюцца ваенныя старонкі». Разам з чытачамі –дзецьмі наведалі сям’ю ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Кучынскага Пятра Міхайлавіча, ураджэнца вёскі Малыя Краглі. Затым бібліятэка сумесна з супрацоўнікамі сектара  адпачынку “Жукоўшчынскі Дом культуры “ і ДУА “Вучэбна –педагагічны  комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа”  арганізавалі мітынг каля помніка ў вёсцы Погіры.