«І жыве твой радок»

Да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, пісьменніка, публіцыста  Максіма Багдановіча ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця  прайшоў паэтычны зоркапад «І жыве твой радок». У  мерапрыемстве прынялі ўдзел  вучні ДУА “Хвінявіцкі дзіцячы-сад сярэдняя школа”,  настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жынко Таццяна Віктараўна. У час мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай — прысвячэннем «Певец Беларуси синеглазой». На пачатку мерапрыемства прагучаў раманс “Зорка Венера”,  у выкананні  славутага баларускага ансамбля “Песняры. Потым удзельнікі пазнаёміліся  з біяграфіяй паэта, з яго творчай дзейнасцю. Увесь вечар гучалі вершы паэта. Чыталі вершы Бакшук Юля, Жынко Настасся, Шафар Настасся, Мірашнічэнка Марыя Янаўна, Жынко Таццяна Віктараўна. Ушаноўваючы памяць аб паэце чытачы запалілі памятную свечку — сімвал незгасаючай зоркі паэта.