І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай

7 снежня на базе УА «Наваельнянская сярэдняя школа» аддзел бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай  цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізаваў вечарыну памяці  «І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай» прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння вядомага паэта-земляка Яўгена Матвеева. Увазе прысутных была прапанавана кніжная выстава «Евгений  Матвеев — мастер и творец сокровенных слов». На мерапрыемства былі запрошаны жыхары г.п.Наваельня, вучні старэйшых  класаў. Шчырыя словы, успаміны гучалі ад галоўнага ўрача ДУ «Рэспубліканская туберкулёзная бальніца Наваельня» Доўганя Мечыслава  Яндрэевіча, сяброў па літаратурнаму аб’яднанню «Пралеска» Юргілевіч Леанарды Станіславаўны, Хрышчановіч Веры Ігнатаўны, Шундрыка Георгія Міхайлавіча, Грышана  Мікалая Паўлавіча.