“Хуткія, смелыя, спрытныя ”

Цікава і з задавальненнем праводзяць  свой вольны час дзеці ў час летніх канікул. У рамках  летняй  пляцоўкі  “На хвалях  летняга  пазітыву” супрацоўнікі  аддзела  абслугоўвання  Дзятлаўскай раённай  бібліятэкі  прынялі ўдзел  у правядзенні  спартыўна–гульнёвай праграме “Хуткія, смелыя, спрытныя”. Яе для навучэнцаў Круцілавіцкага  дзіцячага сада-сярэдняй  школы ладзілі  клоун Гоша (метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка) і Кошка Мурка (бібліятэкар  Дзятлаўскай  раённай  бібліятэкі  Марына Лапушка), правілы бяспечных паводзінаў юным удзельнікам мерапрыемства нагадала і раздала наглядную прадукцыю інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш. Пасля невялікай размінкі дзеці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах “Баба Яга”, “Барон Мюнхгаўзен”, “Таўстуны”, “Ліса Аліса і кот Базіліа”, Афіцыянты” і інш.