“Хай заўжды будзе сонца, хай заўжды будзе май!”

У рамках акцыі “Чытаем разам” у Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб праведзены урок мужнасці “Хай заўжды будзе сонца, хай заўжды будзе май!”. Удзел у акцыі прынялі настаўнікі Кандрашонак Алена Іванаўна, Нічыпар Ніна Аляксандраўна і вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічнага комплекса Раготнаўскі дзіцячы сад – сярэдняй школа”. Тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла адлюстраванне ў творах многіх беларускіх пісьменнікаў. На мерапрыемстве былі зачытаны ўрыўкі з твораў С. Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”, В. Быкава “Жураўліны крык”, верш П. Панчанкі “Дзеці вайны”, вершы П. Броўкі, М. Танка.